Фронтальный контроль, проверка учреждения образования. - Класны кіраўнік.

Класны кіраўнік
Перейти к контенту

Главное меню:

Фронтальный контроль, проверка учреждения образования.

Інфармацыя
па выніках праверкі якасці выкладання
беларускай мовы і літаратурыі
і правядзенню факультатыўных заняткаў
у агульнаадукацыйных установах
(01.03.2020- 02.03.2020)
  • Тэматычны кантроль якасці выкладання беларускай мовы і літаратуры, а таксама  эфектыўнасці правядзення факультатыўных заняткаў ажыццяўся 01-02 сакавіка 2020 года метадыстам вучэбна-метадычнага аддзела рускай і беларускай моў і літаратуры Мінскага абласнога ІРА ва ўстановах адукацыі  раёна ў складзе групы пад кіраўніцтвам..............
  • Падчас праверкі былі наведаны ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г.”, ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №6”, УА “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”, УА “Краснадворская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя дзіцячы сад-школа”.
  • У ходзе тэматычнага кантролю ва ўстановах адукацыі былі наведаны ўрокі і факультатыўныя заняткі настаўнікаў беларускай, рускай мовы і літаратуры, праведзена праверка класных журналаў, кантрольных сшыткаў вучняў, каляндарна-тэматычнага планавання і праграм факультатыўных заняткаў па прадмеце, адбыліся субяседаванні з настаўнікамі і адміністрацыяй устаноў адукацыі па выніках наведвання ўрокаў і праверкі дакументацыі.
Аналіз парадку афармлення і вядзення кантрольных  сшыткаў, перыядычнасці і правільнасці іх праверкі паказаў у цэлым іх адпаведнасць патрабаванням “Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь” і зацверджаным нормам ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.
Аднак выяўлены і пэўныя парушэнні:
• у сшытках для кантрольных работ зроблены запіс “Контрольное изложение”, што не адпавядае патрабаванням “Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь” (настаўнік ..................., 9 “Б” кл., ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №6”);
• ніводнай адзнакі не выстаўлена ў 11 класе на працягу 3-х урокаў 16.02, 23.02, 24.02 – настаўнік .......... (УА “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”).
З мэтай ліквідацыі выяўленых недахопаў і паляпшэння якасці выкладання беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі  рэкамендавана наступнае:
1. Адміністрацыі ўстановы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3 г.”, “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №6”, “Крывіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” ўзмацніць унутрышкольны кантроль за выкананнем настаўнікамі патрабаванняў СанПіН, “Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь”.
2. Указаць настаўнікам-філолагам на неабходнасць прадумваць методыку аптымізацыі выкладання з арыентацыяй на арганізацыю асэнсаванага ўспрыняцця вучэбнага матэрыялу і стымулявання пазнавальнай актыўнасці вучняў, з улікам патрабаванняў да рацыянальнай арганізацыі ўрока і захавання ўмоў здароўезберажэння вучняў; акцэнтаваць увагу на спосабах рэалізацыі міжпрадметных сувязей, арганізацыі матывацыйнага і рэфлексіўнага этапаў урока.
3. Адміністрацыі ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №6 г.” вывучыць адукацыйныя запыты навучэнцаў і разгледзець магчымасць арганізацыі факультатыўных заняткаў па беларускай мове.
Метадыст вучэбна-метадычнага аддзела рускай і беларускай моў і літаратуры ...........
Педагоги Беларуси получают любой материал, для сайта, совершенно свободно, предварительно отправив запрос по электронной почте  . В запросе обязательно указать какой предмет Вы еще преподаете.

Педагогам России, других стран СНГ материал высылается
исключительно в порядке взаимообмена аналогичными разработками уроков, презентаций, внеклассных мероприятий.
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому | Назад к главному меню