Внеклассные мероприятия по военно патриотическому воспитанию в школах Беларуси.
Военрук
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Мэта: фарміраванне ўяўлення пра нацыянальныя сімвалы Рэспублікі
Беларусь: герб, сцяг, гімн. Пазнаёміць са значэннем кожнага сімвала, вучыць адрозніваць беларускія нацыянальныя сімвалы ад сімвалаў іншых краін. Выхоўваць павагу да сімвалаў краіны, гонар за яе, любоў да свайго народа.
Матэрыялы: прэзентацыя “Сімвалы нашай краіны”, запіс гімна РБ, карткі з гербамі РБ і інш. краін, сігнальныя карткі, беларускія сцяжкі, лісткі клёна з паперы жоўтага і зялёнага колераў.
Ход класнай гадзіны
Класная гадзіна пачынаееца ў актавай зале школы каля стэнда “Сімвалы нашай краіны”
1. Уступная гутарка
Пад беларускі матыў настаўнік чытае верш:
Шчочку да вуснаў туліць,
Каб таямніцу спытаць:
- Белая Русь, матуля,
- Гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
- Белая Русь – Радзіма.
- Перад табой ляжыць. (Д. Бічаль-Загнетава)
- На нашай планеце шмат розных краін. У кожнай краіны ёсць свае сімвалы.
- Якія існуюць сімвалы? (паказвае малюнкі з гербамі, сцягамі розных краін).
- Сёння мы з вамі пагаворым аб сімвалах нашай Радзімы. Як вы думаеце :
чаму?
- Бо сёння свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
- Правільна. 12 мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
- Яшчэ адзін сімвал нашай краіны - гімн. Гімн слухаюць стоячы. Ён уключаецца на розных урачыстасцях. Напрыклад, калі сустракаюцца Прэзідэнт РБ з прэзідэнтамі іншых краін. Давайце і мы паслухаем гімн стоячы.
(Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь) і далей..........................................................................
Педагоги Беларуси получают любой материал, для сайта, совершенно свободно, предварительно отправив запрос по электронной почте. В запросе обязательно указать какой предмет Вы преподаете и язык преподавания.
Педагогам России, других стран СНГ материал высылается
исключительно в порядке взаимообмена аналогичными разработками внеклассных мероприятий.