Прэзентацыя на уроках беларускай мовы і літаратуры. Дыдактычныя мадэлі правядзення заняткаў з прымяненнем мультымедыа сродкаў. - Класны кіраўнік.

Класны кіраўнік
Перейти к контенту

Главное меню:

Прэзентацыя на уроках беларускай мовы і літаратуры. Дыдактычныя мадэлі правядзення заняткаў з прымяненнем мультымедыа сродкаў.

Беларуская мова
Прэзентацыя на уроках беларускай мовы і літаратуры
  • Англійская прыстаўка multi (мульты) асацыіруецца ў чытача са словамі “мультфільм”,
  • “мультыплікатар”, “мультымільянер” і інш. У сувязі з развіццём і ўдасканаленнем камп’ютэрнай тэхнікі з 90-ых гадоў мінулага стагоддзя стаў шырока вядомы і яшчэ адзін тэрмін – мультымедыа.
  • Што датычыцца лексічнага значэння гэтага слова, то яно складаецца з дзвюх частак: multi, што ў перакладзе абазначае “многа, шмат”, і media – “асяроддзе”.  “Мультымедыа – гэта аб’яднанне ў адным дакуменце гукавой, музычнай і відэаінфармацыі з мэтай імітацыі ўздзеяння рэальнага свету на органы пачуццяў”.
  • Сапраўды, дзякуючы выкарыстанню такой камп’ютэрнай тэхналогіі на сучасным уроку школьнік мае мажлівасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна бывае пры традыцыйным выкладанні. На сёння мультымедыйная сістэма ўжо замяніла і выдатна спалучыла ў адно цэлае добра знаёмыя настаўніку графапраектар, ці кадаскоп, дыяпраектар (фільмаскоп), эпіпраектар, прайгравальнік і магнітафон.
  • Перавага мультымедыйнай праграмы яшчэ і ў тым, што вучань падчас самастойнай дзейнасці як на ўроку, так і дома можа выбіраць уласны тэмп працы, пасільны аб’ём інфармацыі і ступень яе цяжкасці . Такі прыём выкладання і навучання дае настаўніку мажлівасць з поспехам рэалізоўваць дыферэнцыяваны  падыход у навучанні. Дзеці больш грунтоўна запамінаюць новы матэрыял, павышаецца іх матывацыя да пазнання школьных прадметаў, значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка.
Педагоги Беларуси получают любой материал, для сайта, совершенно свободно, предварительно отправив запрос по электронной почте . В запросе обязательно указать какой предмет Вы преподаете.

Педагогам России, других стран СНГ материал высылается
исключительно в порядке взаимообмена аналогичными разработками внеклассных мероприятий.
Педагоги Беларуси получают любой материал, для сайта, совершенно свободно, предварительно отправив запрос по электронной почте . В запросе обязательно указать какой предмет Вы преподаете.

Педагогам России, других стран СНГ материал высылается
исключительно в порядке взаимообмена аналогичными разработками внеклассных мероприятий.
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому | Назад к главному меню